Мужчына згарэў жыўцом побач з Кенсінгтонскім палацам у цэнтры Лондана, паведаміла паліцыя. Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына сам падпаліў сябе.
Раніцай у паліцыю паступіла паведамленне аб тым, што мужчына паводзіць сябе падазрона у закрытым парку Кенсінгтонскага палаца — афіцыйнай рэзідэнцыі герцага і герцагіні Кембрыджскіх.
Калі ў 03:42 раніцы паліцыянты прыбылі на месца, яны ўбачылі палаючага чалавека і выклікалі хуткую дапамогу і пажарных. Аднак дактары, якія неўзабаве прыехалі, не паспелі яго выратаваць.
Паліцыя не лічыць, што дзеянні загінулага былі звязаныя з тэрарызмам. Расследаванне інцыдэнту працягваецца.
0
0
0
0
0
0