09.02.2016 / 16:50

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу ў Мінску падаражэе ў 3,7 раза 10

Новыя тарыфы на дадатковыя платныя паслугі, якія аказваюцца органамі, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану Мінска, зацверджаныя з 15 лютага 2016 года. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела прававога абслугоўвання грамадзян, арганізацый і ідэалагічнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Кацярына Кочык.

belayarus.by

Такое рашэнне утрымліваецца ў пастанове калегіі профільнага ўпраўлення гарвыканкама №4.

Па словах начальніка аддзела загс адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Юліі Вінаградавай, з 15 лютага ў горадзе падаражэюць паслугі па ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу.

Найбольшы рост адбудзецца на паслугу па рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы і ў спецыяльна абсталяваным памяшканні: амаль у 3,7 разы (з 149,9 тысяч да 550 тысяч рублёў). У 2,6 разы больш, або 650 тысяч, заплацяць маладыя за ўрачыстую абстаноўку рэгістрацыі шлюбу з прыцягненнем акампаніятара. За выезд для рэгістрацыі шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці трэба будзе заплаціць у 2,4 разы больш — 850 тысяч (за 1 гадзіну, без уліку транспарту). Шлюбная ўрачыстасць па індывідуальным сцэнары з удзелам калектыву (у тым ліку музычнага) абыдзецца без малога ўдвая больш — у 1,9 млн.

«Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі загсаў не мяняліся ў Мінску 3 гады. Іх павелічэнне выклікана аб'ектыўнымі абставінамі», — патлумачыла Юлія Вінаградава.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы па індывідуальным сцэнары распрацоўваецца з улікам пажаданняў грамадзян. Разам з тым Юлія Вінаградава канстатавала, што паслуга загсаў па распрацоўцы індывідуальнага сцэнара практычна не запатрабаваная. У 2014 годзе аддзел загс адміністрацыі Першамайскага раёна правёў 5 такіх рэгістрацый, а ў 2015-м — ніводнай. «Індывідуальны сцэнар прапрацаваць складана. Таго, што мы прапануем (з акампаніятарам або без яго), цалкам дастаткова. Як правіла, пары агаворваюць умовы ўрачыстасці (напрыклад, прамаўленне клятвы ў прысутнасці гасцей), а мы афармляем пажаданні ў сцэнарны план», — сказала суразмоўца.

Пастановай калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама з 15 лютага зацверджаныя правілы правядзення адміністрацыйнай працэдуры «Рэгістрацыя заключэння шлюбу», а таксама нормы часу. Раней яны не былі рэгламентаваныя. Так, на рэгістрацыю шлюбу ў летні перыяд адводзіцца 20 хвілін, у зімова-асенні — больш часу.

0
ян / Адказаць
09.02.2016 / 16:54
а. не торжественная? подешевлеет
0
Генэрал Голад / Адказаць
09.02.2016 / 17:00
Я так разумею, што дзяўчаты ў шортах і майках, з сымболікай БР, неад'емная частка ўрачыстай цырымоніі? А ў пакеты яны кладуць ганарар? :))
0
Just / Адказаць
09.02.2016 / 18:10
А можна прапрасіць цецю выйсьці з будынку зала, ці для "недарэкаў" якую лаўку прадугледзіць, пераканацца, што гэта так, мы, заручаемся дзяржаўным чынам, падпісаць што і дзе трэба і зэканоміць сілы дзеля ўрачыстых гадзін?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру