09.02.2016 / 19:25

Віцяблянін паўстане перад судом за непраўдзівы данос на суддзю 4

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па факце заведама непраўдзівага даносу аб учыненні злачынства суддзёй.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, у ходзе следства ўстаноўлена, што 37-гадовы жыхар Віцебска пасля вынясення суддзёй суда Кастрычніцкага раёна законнага рашэння аб канфіскацыі ў даход дзяржавы яго аўтамабіля «Шэўрале-Круз» вырашыў паведаміць у праваахоўныя органы пра нібыта учыненае суддзёй злачынства. Мужчына напісаў заяву аб вымагальніцтве ў яго суддзёй 2000 даляраў у якасці хабару за спрыяльнае вырашэнне ёю пытання аб вяртанні канфіскаванага аўтамабіля. 

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі была праведзена праверка, матэрыялы якой сведчылі пра тое, што довады, выкладзеныя ў заяве, не адпавядаюць рэчаіснасці. Дакладна ведаючы, што ніякага злачынства суддзя не ўчыняла, заяўнік беспадстаўна абвінаваціў яе ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду, шляхам вымагальніцтва). У выніку праверкі стала відавочна, што ў абароне правоў і законных інтарэсаў у разгляданай сітуацыі мае патрэбу не заяўнік, а суддзя, якая была намерана агавораная.

Для дачы прававой ацэнкі матэрыялы праверкі былі перададзеныя ў Генеральную пракуратуру і паслужылі падставай для распачынання крымінальнай справы па факце заведама непраўдзівага даносу. Для далейшага расследавання крымінальная справа была перададзена ва УСК па Віцебскай вобласці.

Следствам быў праведзены значны аб'ём працы: прызначаныя і праведзеныя шматлікія судовыя экспертызы, у тым ліку почырказнаўчая і судова-псіхіятрычная, агляды, праверкі паказанняў на месцы і іншыя следчыя дзеянні, якія дазваляюць аднавіць падзеі. З мэтай устанаўлення сапраўдных матываў абвінавачанай асобы праведзены допыты і вочныя стаўкі. Устаноўлена, што абвінавачаны вырашыў агаварыць суддзю ў надзеі, што пры правядзенні праверкі па яго заяве прынятае суддзёй рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля будзе перагледжана.

Жыхару Віцебска выстаўлена канчатковае абвінавачанне па ч. 2 арт. 400 КК (заведама непраўдзівы данос аб учыненні злачынства, спалучаны з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве). З моманту затрымання па гэты час прымененая да абвінавачанага мера спынення не змянялася. Ён утрымліваецца пад вартай.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

0
Бздышак / Адказаць
09.02.2016 / 19:43
Судья в Сасуте не может быть преступником, т.к. назначается паханом, который "выше Бога".
0
михей / Адказаць
09.02.2016 / 19:43
Витеблянин, кстати
0
што пры правядзенні праверкі па яго заяве прынятае суд / Адказаць
09.02.2016 / 20:32
Тутэйшых судзяў агаварыць не магчыма. Людзі ідуць на скрайнасьці каб дамагчыся ад іх выкананьня законаў і справядлівасьці.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру