Жыхарка Томска (РФ) да смерці збіла 7-гадовага сына за тое, што ён дрэнна выканаў хатняе заданне. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны пры прэзідэнце РФ па правах дзяцей Павел Астахаў у сваім твітары.
28-гадовая жанчына 7 лютага правярала ўрокі ў свайго сына, але не была задаволеная якасцю працы дзіцяці. Таму яна пачала збіваць сына, пакуль хлопец не страціў прытомнасць. Спалохаўшыся, маці выклікала хуткую, а затым і чыстасардэчна ва ўсім прызналася. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.
Жанчына затрыманая, ёй выстаўленае абвінавачанне па артыкуле «Забойства малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане», які прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага пазбаўлення волі. Раней на ўліку маці не была.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.