09.02.2016 / 19:52

Партыя БНФ мае намер падаць на Улаховіча ў суд за параўнанне з ІД 5

Партыя БНФ мае намер падаць у суд на вярхоўнага атамана грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва» экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Улаховіча за параўнанне з «Ісламскай дзяржавай», паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Выступаючы 6 лютага ў Мінску на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў, Улаховіч, у прыватнасці, заявіў: «Як ніколі нашай радзіме Беларусі неабходныя спакой і вытрымка, а не хаос і лжэдэмакратыя, якія спарадзілі ІД на Блізкім Усходзе ці нешта яму падобнае… Але у нас ужо ёсць франты — БНФ, «Малады фронт», якія ў самы раз падобныя да ІД, імкнуцца да каляровай рэвалюцыі ў Беларусі».

«Мы лічым такія выказванні абсалютна недапушчальнымі, — сказаў Янукевіч. — Відавочна, што гэта з'яўляецца часткай расейскай прапаганды. Мы бачым, як удзельнікаў украінскай рэвалюцыі расійскія СМІ і палітыкі неаднаразова называлі фашыстамі, экстрэмістамі і гэтак далей. Мы бачым, што цяпер разгортваецца інфармацыйная атака на Беларусь. Патрыятычныя беларускія сілы, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам, выключна ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, пачынаюць ачарняць, ляпіць на іх ярлыкі».

«ІД — гэта тэрарыстычная арганізацыя, адказная за забойства тысяч мірных грамадзян, — адзначыў лідар Партыі БНФ. — І, безумоўна, выкарыстанне назваў нашай арганізацыі і ІД недапушчальнае. Мы праз суд будзем патрабаваць ад Улаховіча выбачэнняў і дэзавуявання гэтых заяў».

0
Андрэй Ляховіч / Адказаць
09.02.2016 / 20:16
Патрабаваць толькі выбачэньняў ад Улаховіча - недастаткова. Бо ў такіх людзей няма гонару. Трэба таксама дабівацца грашовай кампенсацыі маральнай шкоды. А грошы выдаткаваць на добрыя, фронтаўскія справы.
0
leikobel / Адказаць
09.02.2016 / 20:57
З якого боку тут Расію прышпілі, не разумею... Гэта ж наш самародак, тутэйшы.... Ён аб Расіі марыць, ды ехаць туды баіцца, таксама як і баіцца прыходу Расіі сюды. А гаворыць абы што таму, што мае іншыя фобіі большыя за папярэнія... Напэўна, дзесьці накасячыў і не хоча ісці кіраваць сельгаспрадпрыемствам дабровольна.. Вось як!
0
одна хорошая традиция / Адказаць
09.02.2016 / 21:04
"Есть "правка" в казачьей традиции - добровольное самоискупление. Если человек сбился с пути, он через телесное наказание наставился. Порка отличается от наказвния тем,что человек, который на лавку ложится, делает это добровольно". атаман Калинин
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру