09.02.2016 / 20:21

Кабякоў: Мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя 43

«Беларускай эканоміцы цяпер складана», - заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 9 лютага.

Reuters.com

«Яшчэ два месяцы таму мы мелі адзін прагноз, заснаваны на экспертных ацэнках міжнародных фінансавых інстытутаў, — гэта 50 даляраў ЗША за бараль нафты. Цяпер сітуацыя рэзка змянілася, і мы маем каля 30 даляраў ЗША за бараль, — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба Саўміна. — Ніхто не можа з высокай ступенню верагоднасці сказаць, як будзе сябе паводзіць знешняя рынкавая стыхія. Але мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя».

У гэтых умовах, адзначыў прэм'ер-міністр, урад выпрацаваў пакет неадкладных антыкрызісных мер. «Падрыхтавана адразу сем праектаў указаў кіраўніка дзяржавы і пастаноў урада, накіраваных на гарантаванне эканамічнай бяспекі краіны, мабілізацыю рэсурсаў, павышэнне аператыўнасці і комплекснасці прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях кіравання, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, а таксама кансалідацыю бюджэту», — заявіў Кабякоў.

Прадугледжваецца «выразны падзел зон адказнасці па валютных абавязацельствах, эфектыўнасці кіравання актывамі дзяржаўных прадпрыемстваў». Вызначаны задачы, арыентаваныя на «дыверсіфікацыю экспарту, прыцягненне замежных інвестыцый, стварэнне ўмоў для паскоранага развіцця малога і сярэдняга бізнесу». У якасці сістэмнай меры павышэння эфектыўнасці вытворчага сектара вызначана «рацыянальнае імпартазамяшчэнне».

«Адначасова з мерамі па павелічэнні даходаў прадугледжваюцца меры і па скарачэнні выдаткаў, — сказаў Кабякоў. — Мы будзем сур'ёзна аптымізаваць перш за ўсё не першачарговыя капітальныя выдаткі».

0
Мордехай В. / Адказаць
09.02.2016 / 20:24
Ваш горшы сцэнарый - гэта нармальны сцэнарый. Рыхтуйцеся да горшага сцэнарыя.
0
Satan / Адказаць
09.02.2016 / 20:29
Плюсадын, домик в Ростове лишним не будет.
0
Віктар Малочка / Адказаць
09.02.2016 / 20:43
Кабякоў: "Мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя" - Вось жа слова, якое заўсёды мяне бянтэжыць - гэта слова "МЫ"! Каго Кабякоў мае на увазе пад "МЫ"? Урад? Насельніцтва? Я ж не магу сказаць Кабякову, раз МЫ з ВАМі, то давайце зробім так і так. Дык хто "МЫ"? Дым каму быць гатовымі -населніцтву ці ураду?
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру