У цэнтры Вільні 9 лютага адзначылі Масленіцу, адбылося шэсце ражаных, якія «прадавалі» зіму і запрашалі пакаштаваць бліны.

Віленчукоў частавалі блінамі ў дворыку Дома настаўніка, потым усе сабраліся на плошчы С.Даўкантаса ля будынка прэзідэнцкага палаца. Там у натоўпе апынулася і прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Яна распавяла, што раніцай сама смажыла бліны, якімі пачаставала сваіх дарадцаў і віленчукоў.

У сераду ў каталікоў — Папелец і пачынаецца пост. Вялікдзень каталікі і пратэстанты святкуюць 27 сакавіка, а праваслаўныя — 1 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0