Уладзімер Ваўчкоў, які замяніў у нядзелю №1 зборнай Максіма Мірнага, саступіў у найдраматычнейшым матчы Станісласу Ваўрынку 2:3.

Першы сэт беларус прайграў на тай-брэку 6:7, другі выйграў 6:4, а таксама трэці -- 6:0 (!), але саступіў у чацьвертым і пятым: 5:7, 4:6.

Лік стаў 1:3 на карысьць гасьцей, і гульня Уладзімера Ігнаціка і Іва Алегро нічога не вырашала. Беларус прайграў 0:2 (6:7, 0:6). Такі чынам лік матчу стаў 1:4.

Швайцарцы выйшлі ў плэй-оф, і ў верасьні пазмагаюцца за выхад у асноўную групу Кубку Дэвіса. Беларусам жа давядзецца пачынаць шлях наверх з Эўра-Афрыканскай зоны. 18-20 ліпеня яны будуць гуляць з камандай Польшчы ў першым раўндзе плэй-оф 1-й Эўра-Афрыканскай зоны.

Нягледзячы на паразу: і Ваўчкоў і Ігнацік вельмі добра глядзеліся ў сваіх паядынках са Станісласам Ваўрынкам, які займае 30-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?