Праект новай канструкцыі распрацавалі ў ААТ «БелВТІ». Паўсотні такіх кантэйнераў устаноўленыя ў гандлёвых аб'ектах горада — напрыклад, у крамах сеткі «Прастор», «1000 дробязяў», ГД «На Нямізе», універмагу «Беларусь».
Адрозніць ёмістасці проста — па дызайне і ярка-зялёнай афарбоўцы. Унізе, як сімвал экалагічнага складніка і клопату аб навакольным асяроддзі, намаляваныя дзве галінкі дрэва. На пярэдняй частцы кантэйнера вылучаюцца тры чорныя панэлі. Уверсе — вузкая і доўгая — для старых ртутных трубак. Ніжэй справа — панэль для энергазберагальных лямпаў. Побач злева — для адпрацаваных элементаў сілкавання. Пераблытаць іх немагчыма: усё выразна пазначана. Пры націсканні панэлі лёгка адчыняюцца. Унутры стаяць 3 зменныя ёмістасці. Пры напаўненні іх вымаюць і мяняюць на пустыя.
Нядаўна ў ААТ «БелВТІ» распрацавалі і больш дробныя канструкцыі — толькі для батареек або выключна для лямпаў. Гэта зручна крамам, якія абавязаныя збіраць толькі адзін з відаў небяспечных адходаў. На працягу лютага-сакавіка ў крамах горада будзе расстаўлена больш за 200 новых кантэйнераў для батарэек і каля 50 — для лямпаў.