У аддзел унутраных спраў Лоеўскага райвыканкама звярнуўся жыхар вёскі Марс.

Пенсіянер заявіў, што ў тры гадзіны дня ў яго хату праз незачыненыя дзверы зайшлі двое невядомых. Няпрошаныя госці скралі сумачку з дакументамі і ўцяклі. Праваахоўнікі затрымалі па падазрэнні ў рабаванні грамадзян Расіі 1984 і 1985 гадоў нараджэння. Выкрадзеныя рэчы канфіскаваныя, праінфармавалі ў МУС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?