Восьмая кніга з серыі пра Гары Потэра выйдзе 31 ліпеня. Пра гэта афіцыйна аб'явіла выдавецтва Little, Brown and Company. Кніга атрымае назву «Гары Потэр і праклятае дзіця».

Гэта будзе не паўнавартасны раман, а сцэнар п'есы, якую паставяць у Лондане. 30 ліпеня адбудзецца прэм'ера спектакля. На наступны дзень выйдзе кніга. Яе выпусцяць як у друкаваным, так і электронным выглядзе. На сайце Pottermore адзначаецца, што новая кніга афіцыйна стане восьмай у каноне Гары Потэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?