Амбасада ЗША ў Беларусі бярэ ўдзел у працы XXIІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Дыпмісія прадставіла стэнд пад агульнай назвай «Чытай. Вывучай. Стварай. Укараняй», які ўключае інтэрактыўныя электронныя прэзентацыі і анімацыі ў дапамогу выкладчыкам англійскай мовы і школьнікам, дэманстрацыю развіваючых настольных гульняў і канструктараў, а таксама правядзенне гульнявой віктарыны паміж беларускімі камандамі па тэме вынаходніцтва, навукі і інавацый у ЗША.

Скот Роланд, павераны ў справах ЗША ў Беларусі: «На гэты раз тэма стэнда амбасады ЗША — «Чытай. Вывучай. Стварай. Укараняй». У нас прадстаўлены не толькі кніжныя выданні, але і развіваючыя гульні і наборы для тэхнічнай творчасці. Гэта вельмі важна. Доступ да інфармацыі — гэта аснова дэмакратыі. Мы, як і ва ўсіх амбасадах, хочам, каб людзі лепш зразумелі нашу краіну. Мы хочам, каб у Беларусі людзі зразумелі, якія магчымасці ёсць у ЗША. Магчымасці вучыцца, атрымліваць адукацыю і потым карыстацца ведамі. Гэта таксама сутнасць нашага стэнда ў гэтым годзе. Гэта не толькі кнігі. Кнігамі мы даўно карыстаемся, каб набыць веды. Сёння ў ЗША бібліятэкі — гэта месца, дзе людзі могуць набыць веды і потым карыстацца гэтымі ведамі. Кожная бібліятэка мае цэлы шэраг розных камп'ютараў, доступ да інтэрнэту і гэтак далей. Мы хацелі падзяліцца гэтым з наведвальнікамі ў гэтым годзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?