Двое вайскоўцаў адной з вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона пасля атрымання спагнанняў за дапушчаныя імі парушэнні вайсковай дысцыпліны самавольна пакінулі вайсковую частку і ў далейшым былі затрыманыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Па гэтым факце камандзірам вайсковай часткі неадкладна была прызначаная праверка, якая праводзілася з 4 лютага 2016 года.

Па выніках праверкі заведзена крымінальная справа па артыкуле 443 «Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж вайскоўцамі» у дачыненні да іх калегі, таксама які праходзіць тэрміновую вайсковую службу і які дапусціў супрацьпраўныя дзеянні.

«Бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і няўхільнасць пакарання непасрэдных вінаватых супрацьпраўных дзеянняў — важнейшы прынцып ўмацавання і падтрымання правапарадку ў беларускім войску», — адзначылі ў прэс-службе.

Глядзі таксама Дзедаўшчына: два салдаты збеглі з часці, не вытрымаўшы бясконцага вымагання грошай праз збіццё. Жыхар Брэста схаваў іх і перадаў бацькам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0