Пустэльнікі, якія засталіся пячоры ля сяла Нікольскае ў Пензенскай вобласьці, ужо больш за 10 дзён не кантактуюць з тымі, хто знаходзіцца на паверхні. Адзін з тых пустэльнікаў, што выйшлі на паверхню, Васіль Недагон, сказаў, што ў пячоры магло адбыцца масавае забойства.

Што праўда, браць яго словы напавер ніхто не сьпяшаецца. Гэтак, раней ён спрабаваў давесьці, што трэцяя сусьветная вайна пачнецца з‑за ўзброенага канфлікту між Расеяй і Беларусьсю, прычым нагодай стане падзеньне на рэзыдэнцыю Лукашэнкі ракеты расейскай вытворчасьці.

Чакае сваёй афіцыйнай праверкі й навіна пра сьмерць у пячоры дзьвюх пустэльніц, у тым ліку нашай суайчыньніцы. Пад зямлёй пакуль застаюцца 11 чалавек, але зрэдзьчасу кантактуе зь перамоўшчыкамі толькі адзін.

Паводле Life.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0