14.04.2008 / 11:17

Праціўнікаў заводу хімікатаў абвінавацілі ў местачкоўстве 3

На думку, намесьніцы міністра аховы здароўя, Валянціны Качан, у сытуацыі, што ўзьнікла ў Пухавіцкім раёне і атрымала грамадзкі рэзананс, многае падаграваецца эмоцыямі, а не разумным сэнсам.


Канчатковае рашэньне па будаўніцтве заводу гербіцыдаў у Пухавіцкім раёне прыме ўрад Беларусі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Валянціна Качан.

Заключэньне выдадзена ў адпаведнасьці з заканадаўствам і дзеючымі нарматыўна‑прававымі актамі, і падстаў для выдачы іншага ў Міністэрства аховы здароўя няма, падкрэсьліла намесьнік міністра. На яе думку, у той сытуацыі, што ўзьнікла ў Пухавіцкім раёне і атрымала грамадзкі рэзананс, многае падаграваецца эмоцыямі, а не разумным сэнсам.

«Мы павінны разумець, што жывём у прававой дзяржаве, і любыя рашэньні, якія прымаюцца, павінны грунтавацца на той заканадаўчай базе і на тых нарматыўна‑прававых актах, што існуюць у краіне і адпавядаюць сусьветным стандартам у галіне заканадаўства», — сказала Валянціна Качан. «Мая асабістая грамадзянская пазыцыя і як чалавека, і як дэпутата, які мае вопыт работы з насельніцтвам, заключаецца ў тым, што канфлікт быў штучна падагрэты тымі людзьмі, якія выказваюць «местачковыя» інтарэсы», — дадала намесьнік міністра. Па‑сутнасьці, прапанаваны праект прадугледжвае ўкладаньне важкіх інвэстыцый, у тым ліку і замежных, стварэньне новых рабочых месцаў і адкрывае для рэгіёну новыя пэрспэктывы разьвіцьця.

Безумоўна, пры прыняцьці рашэньня аб будаўніцтве аб’екта, зьвязанага з прыродаахоўным заканадаўствам і здароўем насельніцтва, будуць улічаны ўсе патрабаваньні экалягічнай бясьпекі, падкрэсьліла Валянціна Качан.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Мірны дуст замест мірнага атаму
Людзі пратэстуюць супраць заводу ядахімікатаў

0
pan Brudas / Адказаць
14.04.2008 / 11:21
А што перашкаджае Валянціне Качан уласным прыкладам разьвеяць слухі і купіць лецішча пад Пухавічамі? Тым больш зэканоміць грошы на апрацоўцы пестыцыдамі гародніны, бо калі завод будзе пабудаваны, яно будзе апрацавана бясплатна.
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
14.04.2008 / 12:55
Валянціна Качан забавязала сябе зразумець тое, што жыве ў прававой дзяржаве. Але, відаць, Пухавічы з тою дзяржаваю ў лепшым выпадку мяжуюць, бо прыродаахоўныя патрабаваньні, датычныя іх, вырашылі ажно "ўлічваць", але не выконваць.
0
Maryman / Адказаць
14.04.2008 / 15:49
Kolki investycyj? Kolki pracounych miesc? Jakija perspektyvy?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру