14.04.2008 / 12:01

На дом беларускі ўпала ізраільская бомба 3

Вечарам 13 красавіка ізраільская авіяцыя разбамбіла дом у сэктары Газа, у якім жыла грамадзянка Беларусі з мужам‑палестынцам і трыма дзецьмі.

Вечарам 13 красавіка ізраільская авіяцыя разбамбіла дом у сэктары Газа, у якім жыла грамадзянка Беларусі з мужам‑палестынцам і трыма дзецьмі.

Як паведамляе РІА «Новости», ніхто зь іх не пацярпеў. У момант выбуху маці зь дзіцем знаходзілася ў той частцы дому, якая не была закранутая выбухам, а бацька з двума дзецьмі гуляў на вуліцы.

Галава сям’і Нідаль Махдзі выказаў меркаваньне, што мэтай ізраільскіх лётчыкаў быў суседні дом, дзе жыве палявы камандзір групоўкі «Брыгады мучанікаў Аль‑Аксы».

Паводле БелаПАН

0
Файна Каплан / Адказаць
14.04.2008 / 12:34
Цікава, на што яна разьлічвала, калі выходзіла за палестынца.
0
Узрэцкі / Адказаць
14.04.2008 / 15:15
Загаловак ня горай як на мэйл.ру
0
Узрэцкі / Адказаць
14.04.2008 / 20:05
Мэйл.ру я меў на ўвазе як узор сеткавай бульваршчыны - абы накруціць колькасць наведвальнікаў праз сенсацыйны загаловак... І ніякая яна не беларуска ўжо... І дом ня беларускі пагатоў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру