«Няма нічога больш важнага для нас, чым вашае здароўе і бяспека вашых сем'яў», — кажа амерыканскім маракам у кароткім роліку, які быў апублікаваны сёння ў афіцыйным блогу Facebook, камандуючы медыцынскай службай ВМФ ЗША віцэ-адмірал Клінтан Форэст Фэйзан.

Вірус Зіка, адкрыты ў 1947 годзе, атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Лацінскай Амерыцы. Галоўнае, што палохае людзей — калі інфікуецца цяжарная жанчына, рэзка падвышаецца небяспека цяжкай інваліднасці дзіцяці.

Мяркуем, інфармацыя карысная і для беларусаў, якія працуюць ці хочуць паехаць у турыстычную вандроўку ў Новы Свет.

Галоўны медык самага магутнага ў свеце флоту распавядае, што:

1) Вакцыны ад віруса ці распрацаваных спосабаў лячэння хваробы цяпер няма.

2) Сімптомы (назіраюцца не ў кожнага інфіцыраванага):

— падвышаная тэмпература

— «чырвоныя вочы»,

— боль у мышцах і суставах,

— сып,

— галаўны боль.

3) Мінімізацыя рызыкі інфекцыі:

— адмовіцца ад вандровак у краіны, дзе з'явіўся вірус,

— там, дзе вірус актыўны, насіць вопратку, якая закрывае цела, шыю, рукі і ногі,

— часта выкарыстоўваць рэпеленты ад насякомых,

— максімальны час заставацца ў зачыненых памяшканнях з працуючымі кандыцыянерамі,

— спаць у ложках пад маскітнымі сеткамі,

— абмяжоўваць сэксуальныя кантакты.

4) Галоўныя шляхі пераносу віруса:

— камары,

— неабаронены сэкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?