Скутэры паступілі на ўзбраеньне патрульна‑паставой службы міліцыі Менску, — паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэсавай службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі.

Яны будуць выкарыстоўвацца для патруляваньняў у лесапаркавай зоне і месцах масавага зьбіраньня людзей.

Пакуль купленыя 8 кітайскіх скутэраў. Яны разьвіваюць хуткасьць да 60 км/г пры мінімальным расходзе паліва — да 2 літраў на 100 км, мабільныя й маюць добрую прахадзімасьць. Калі гэты экспэрымэнт апраўдае сябе, то ўжо сёлета будзе куплена да 40 адзінак такога віду транспарту.

Таксама супрацоўнікі патрульнай службы карыстаюцца роварамі.

Паводле БЕЛТА

Фота guvd.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0