«Усе паслугі, акрамя ацяплення, ужо набліжаны да 100% -га ўзроўню кампенсацыі выдаткаў. Калі браць па водазабеспячэнні, гэта ўжо амаль 70%. Калі браць па тэхнічным абслугоўванні, то гэта ўжо амаль 85%. Гэта значыць засталася адна паслуга, якая нам дастаўляе сур'ёзную даважку — гэта цеплазабеспячэнне … Цеплазабеспячэнне насельніцтва пакрывае 15% ад рэальнага кошту паслугі», — заявіў кіраўнік міністэрства ЖКГ Аляксандр Церахаў.

Раней паведамлялася, што ў 2015 годзе ўзровень кампенсацыі затрат насельніцтвам паслуг ЖКГ склаў больш за 30%.

Таксама адзначалася, што тарыфы на паслугі будуць павышацца ў тры этапы.

«Пакрыццё тарыфаў на ЖКП насельніцтвам плануецца ажыццявіць у тры этапы: канец 2016 года — выхад на 50% кампенсацыі выдаткаў, канец 2017 года — на 75%, да канца 2018 года — на 100%», — распавёў 10 лютага міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

Нагадаем, у студзені «камуналка» вырасла на 40—70%. Рост тарыфаў звязаны як і з цяжкім эканамічным становішчам у краіне, так і з тым, што павышэнне аплаты за паслугі ЖКГ з'яўляецца адным з патрабаванняў МВФ, у якога Мінск разлічвае атрымаць трохмільярдны крэдыт.

Словы міністра пра тое, што насельніцтва амаль цалкам аплачвалі камуналку, нечаканыя. Раней прадстаўнікі ўлады не раз сцвярджалі, што беларусы аплачваюць толькі 30% кошту камунальных паслуг.

Праверыць справядлівасць сабекошту паслуг складана.

Увогуле, гаворка пра кошт паслуг пайшла, бо МВФ ставіць спыненне перакрыжаванага субсідавання ўмовай новай крэдытнай праграмы. Улады баяцца росту незадаволенасці насельніцтва, таму шукаюць спосабаў выканання ўмоў МВФ так, каб былі і ваўкі сытыя, і авечкі цэлыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?