Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткія тэрміны стварыць міжведамасную экспертную групу па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ і па выпрацоўцы прапаноў па прымяненні гэтых рэкамендацый. Такую задачу ён паставіў сёння на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

«Ёсць неабходнасць абмеркаваць сцісла вынікі прэзідэнцкіх выбараў вачыма БДІПЧ АБСЕ», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што выніковая справаздача БДІПЧ АБСЕ па прэзідэнцкіх выбараў 2015 года ў Беларусі была прадстаўлена як ніколі позна - праз 3,5 месяцы пасля выбараў. «Доўга рыхтавалі. Праўда, яна, у асноўным, як я заўважыў, нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Але ёсць нейкія прапановы, патрабаванні да нас», - адзначыў кіраўнік краіны.

Лідзія Ярмошына распавяла, што міжведамасная экспертная група будзе створана ўжо сёння. Яна будзе працаваць пад кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама і праз месяц з пачатку працы павінна будзе прадставіць у адрас ЦВК рэкамендацыі або прапановы па той пазіцыі, якую выказала АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?