Эканоміка ў еўразоне ў 2015 годзе вырасла на 1,5%. Гэта — найлепшыя паказчыкі з 2011 года, аднак недастатковыя для таго, каб істотна знізіць узровень беспрацоўя ў рэгіёне, які па-ранейшаму перавышае 10%. Пра гэта паведаміла еўрапейскае статыстычнае ведамства Еўрастат ў пятніцу, 12 лютага.

У апошнім квартале 2015 года эканоміка ў еўразоне павялічылася ўсяго толькі на 0,3 працэнта. Гэта больш, чым у ЗША (рост у 0,2%), аднак эксперты адзначаюць, што гэта ўсё ж слабыя вынікі, улічваючы такія спрыяльныя спадарожныя фактары, як танная энергія, паслабленне валюты і крэдытна-грашовае стымуляванне.

Па дадзеных Еўрастата, у эканоміцы еўразоны захоўваюцца моцныя адрозненні па рэгіёнах. Напрыклад, у Іспаніі эканоміка вырасла ў апошнім квартале 2015 года на 0,8%, у Нямеччыне — на 0,3%, у Францыі - на 0,2%, а ў Грэцыі - наадварот, скарацілася на 0,6%. Праўда, эканамісты прагназавалі, што справы ў Грэцыі пойдуць яшчэ горш, і аб'ём яе ВУП зменшыцца на 0,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?