Фота носіць ілюстрацыйны характар

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 11 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе 66-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра, якая абвінавачвалася ва ўчыненні злачынства згодна з ч. 1 арт. 147 КК (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Пацярпеў яе муж.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, жанчыне, раней не судзімай, прызначанае пакаранне ў выглядзе пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд не ўвайшоў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Злачынства было ўчыненае ў лістападзе. Муж абвінавачанай пайшоў на рынак за селядцом, грошы папрасіў у жонкі. Муж і жонка вялі асобныя бюджэты. Жанчына дала грошы з умовай, што муж праверыць у банкамаце сваю картку, — раптам яму ўжо пералічылі грошы. У выпадку адсутнасці грошай на картцы ён мог выкарыстаць грошы жонкі. За дзеяннямі мужа яна назірала з балкона і ўбачыла, што мужчына не праверыў наяўнасць сродкаў на картцы ў банкамаце.

Калі мужчына вярнуўся дадому з селядцом, пачаўся скандал, жанчына кінулася на мужа з нажом і прычыніла яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?