Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі распрацоўвае прапановы па рэфармаванні сістэмы аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Пра гэта паведаміла міністр Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства.

«У бюджэтнай сферы плануем падрыхтоўку прапаноў па рэфармаванні сістэмы аплаты працы. Прадугледжваецца прадастаўленне кіраўнікам галіновых рэспубліканскіх органаў і рэгіёнаў свабоды ў размеркаванні стымулюючага складніка заработнай платы, а таксама значнае спрашчэнне механізма яе фарміравання», — сказала кіраўнік міністэрства.

Яна адзначыла, што «нягледзячы на тое, што 2015 год быў даволі складаны і напружаны, урадам выконваліся абавязацельствы адносна падтрымання рэальнага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы». Зблізіліся ўзроўні заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы і па рэспубліцы ў цэлым: за 2015 год іх суадносіны склалі 79 працэнтаў, у тым ліку ў снежні 2015 года — 79,6 працэнта. Для параўнання: у 2010 годзе яны складалі 80,8 працэнта, а ў 2013-м — 74,9 працэнта.

Міністр назвала стратэгічным напрамкам лібералізацыю аплаты працы работнікаў камерцыйных арганізацый. «Прынятыя рашэнні прадаставілі права арганізацыям самастойна выбіраць сістэмы аплаты працы работнікаў, забяспечылі празрыстасць і прастату налічэння заработнай платы, садзейнічалі павышэнню ініцыятывы, якасці, прадукцыйнасці працы і матывацыі аплаты працы, замацаванню высокакваліфікаваных спецыялістаў на месцах», — лічыць Мар'яна Шчоткіна. Колькасць арганізацый, якія прымяняюць гібкія сістэмы аплаты працы, вырасла амаль у 35 разоў.

На кожным прадпрыемстве павінен праводзіцца аналіз эфектыўнасці прымяняемай сістэмы аплаты працы і яе ўзроўню, падкрэсліла міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?