Аршанскім выратавальнікам давялося даставаць са склепа карову і нованароджанае цяля, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра карову, якая правалілася ў склеп, паступіла выратавальнікам сёння ў 11.45 ад гаспадыні падворка вёскі Есіпава Аршанскага раёна. На месцы ратавальнікі высветлілі, што на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў драўляным хляве ў склепе, закрытым дошкамі, на глыбіні 3 м знаходзяцца карова і цяля. Аказалася, што каля двух тыдняў таму карова правалілася ў склеп. Паколькі яна знаходзілася ў стадыі цялення, гаспадыня прыняла рашэння не даставаць жывёлу.

Учора карова ацялілася, і гаспадыня звярнулася па дапамогу на лінію 101. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе крана і выратавальных вяровак паспяхова выцягнулі карову і цяля. Падчас выратавальнай аперацыі жывёлы не пацярпелі і ў дапамозе ветэрынара не маюць патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?