У суботу, 13 лютага, у памяшканні «Еўрапейскага клуба» ў Віцебску пройдзе прэзентацыя кнігі Змітра Дашкевіча «Чарвяк».
Кніга выйшла ў Вільні накладам тысяча асобнікаў, у яе уваходзяць творы, напісаныя лідэрам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам у турме цягам некалькіх зняволенняў 2006-2008 і 2010-2013.
Сустрэча адбудзецца ў «Еўрапейскім клубе», які месціцца ў доме №5 на 1-й Сенненскай вуліцы. Пачатак а 15 гадзіне. Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Жадаючыя могуць загадзя пацьвердзіць свой удзел у прэзэнтацыі праз адмысловыя старонкі сустрэчы ў сацыяльных сетках
ВК https://vk.com/wall-114119030_3
ФБ https://www.facebook.com/events/101148490274357/