Сумесная дэкларацыя Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якую падпісалі Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, утрымлівае 10 старонак і 30 параграфаў.

Сярод абмеркаваных тэм — сітуацыя з хрысціянамі на Блізкім усходзе, становішча хрысцін ва Украіне, становішча грэка-католікаў і праваслаўных, а таксама несакрамэнтальныя саюзы і інш

22:40

Папа Францішак заўважыў, што «доўгія адлегласці — не перашкода для такіх важных сустрэч. Сёння можна хутка прыляцець у любое месца. Дзякую Святой Тройцы за тое, што сустрэча адбываецца», паведамляе catholic.by.

«Мы маглі сустрэцца і раней, аднак, на жаль, існавалі невялікія цяжкасці. Але я вельмі рады, што няглядзячы ні на што, мы знайшлі магчымасць сустрэцца. Мы сустракаемся ў патрэбным месцы і ў патрэбны час. Яшчэ раз хачу сказаць, што ўсё адбываецца па Божай волі», заўважыў патрыярх Кірыл.

Трансляцыя гуку пратакольнай часткі гутаркі перарывалася па тэхнічных прычынах. Журналісты на месцы не мелі магчымасці пачуць цалкам словы прывітання, якімі іерархі абмяняліся ў самым пачатку.

Аднак, як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на агенцтва АНСА, першымі словамі Папы Рымскага Францішка, звернутымі да Патрыярха Кірыла, былі «Нарэшце, мы — браты». Патрыярх Кірыл адказаў: «Цяпер усё лягчэй». «Відавочна, што гэта — Божая воля», — сказаў Пантыфік.

Трэба адзначыць, што двухгадзінная сустрэча Папы і Патрыярха мае характар «прыватнай».

Кіраўнік каталіцкай царквы і прадстаяцель РПЦ маюць намер падпісаць сумесную дэкларацыю аб узаемадзеянні цэркваў, паведамілі раней у Ватыкане.

«Тэма ганенняў на хрысціян стане на гэтай сустрэчы цэнтральнай», — паведаміў, каментуючы інфармацыю пра сустрэчу, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ МП мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

23.05

Трывае размова Папы Францішка і Патрыярха Кірыла «за зачыненымі дзвярыма». Чакаецца, што сустрэча будзе доўжыцца каля двух гадзін.

Папа Рымскі і Патрыярх вядуць перамовы на родных мовах (рускай і іспанскай) пры дапамозе двух перакладчыкаў. Адзін з іх — літоўскі святар Вісвалдас Кулбокас. Ён знаходзіцца на дыпламатычнай службе ў Ватыкане і ўжо вядомы працай перакладчыка на сустрэчы Пантыфіка з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у чэрвені 2015 года, дадае catholic.by

Адлегласць не стала перашкодай для нашай сустрэчы, адзначыў Патрыярх Кірыл. Францішак прызнаўся, што ў яго сэрцы было прагненне, каб гэта сустрэча адбылася раней. Папа падзякаваў Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы за тое, што змяніў маршрут свайго лацінаамерыканскага падарожжа для сустрэчы з ім, на што Патрыярх Кірыл адказаў, што гэта адбылося «па волі Божай», паведамляе Радыё Ватыкана.

00.30

Папа Францішак і Патрыярх Кірыл выйшлі да прэсы і сваіх дэлегацый. Падчас гістарычнага падпісання сумеснай дэкларацыі Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы іерархі па-сяброўску абняліся.

00.35

Патрыярх Кірыл: Царква і Касцёл могуць працаваць разам, абараняючы хрысціянства ва ўсім свеце

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пасля падпісання дэкларацыі, адзначыў:

«Мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай брацкай дыскусіі. З поўным разуменнем адказнасці за свае Цэрквы, за сваіх вернікаў, за свае народы, будзем будаваць хрысціянства і будаваць чалавечую цывілізацыю.

Гэта была змястоўная бяседа, якая дала магчымасць зразумець пазіцыі адзін аднаго. І гэта дало свой плён. Царква і Касцёл могуць актыўна працаваць, абараняючы хрысціянства ва ўсім свеце. Працаваць разам, каб не было вайны, каб паўсюды паважалася чалавечая жыццё і ўмацоўваліся асновы асобы і маралі». 

00:50

«Мы гаварылі як браты, мы — біскупы, маем тую ж веру, і шукаем адзін шлях. Мы гаварылі вельмі шчыра. Я магу вас упэўніць, у гэтым дыялогу я адчуваў прысутнасць Святога Духа. Я ўдзячны Патрыярху за пакору і намаганні, за тое, што ён паказаў, што мы шукаем адзінства. Мы разам абмеркавалі цэлы шэраг ініцыятыў, якія можна будзе з часам ажыццявіць». 

Пантыфік падзякаваў ураду Кубы за пляцоўку для гістарычнай сустрэч. «Куба можа стаць сталіцай дыялогу», — заключыў Святы Айцец, паведамляе catholic.by

00.53

Папа Францішак і Патрыярх Кірыл падпісалі сумесную дэкларацыю Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы. Выніковы дакумент утрымлівае 30 параграфаў на дзесяці старонках. 

Некалькі пунктаў заявы прысвечаныя адносінам паміж каталікамі і праваслаўнымі хрысціянамі, якія «падзеленыя ранамі, нанесенымі ў канфліктах далёкага і нядаўняга мінулага, падзеленыя і успадкаванымі ад нашых папярэднікаў адрозненнямі ў разуменні і тлумачэння нашай веры».

«Мы смуткуем аб страце адзінства, якая стала следствам чалавечай слабасці і грахоўнасці, якая адбылася насуперак першасвятаровай малітве Хрыста Збаўцы», - гаворыцца ў дакуменце.

Значная частка заявы Папы і патрыярха прысвечана становішчу ганенням на хрысціян на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, грамадзянскай вайне ў Сірыю і сітуацыі з бежанцамі, канфлікту на Украіне.

Дакумент таксама закрануў шэрагу пытанняў, традыцыйна выклікаючых заклапочанасць з боку Царквы, у тым ліку аднаполых шлюбаў, абортаў, эўтаназіі і рэпрадуктыўных тэхналогій.

«Сям'я заснавана на шлюбе як акце свабоднай і дакладнай любові паміж мужчынам і жанчынай. […] Мы шкадуем, што іншыя формы сужыцця цяпер ураўноўваюцца з гэтым саюзам, а асвячоныя біблейскай традыцыяй прадстаўлення аб бацькоўстве і мацярынстве як асаблівым пакліканні мужчыны і жанчыны ў

***

Ля трапу самалёта Францішка сустракаў прэзідэнт Кубы Рауль Кастра. Сустрэча насіла неафіцыйны характар. Пантыфіка прывітаў таксама арцыбіскуп Гаваны, кардынал Хайме Артэга. Падчас прывітання прысутнічаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?