13.02.2016 / 16:55

У Расіі новая кампанія: студэнты патрабуюць судзіць Абаму, але пераблыталі Вярнадскага 29

Студэнты некалькіх расійскіх універсітэтаў адначасова запісалі зварот да генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна і Гаагскага трыбунала з патрабаваннем судзіць прэзідэнта ЗША Барака Абаму.

Студэнты патрабуюць прызнаць ЗША «галоўнай пагрозай чалавечай цывілізацыі».

Як гаворыцца ў подпісе да апублікаванага відэа, студэнтаў на падобны зварот натхніла петыцыя на сайце Белага дома, у якой таксама заклікаецца судзіць Абаму як ваеннага злачынцу. Петыцыя, аўтары якой не пазначаныя, з'явілася 8 лютага.

Жарты ў інтэрнэце выклікала тое, што студэнты Крымскага федэральнага ўніверсітэта маюць расцяжку, у якой памылкова напісалі прозвішча навукоўца, імя якога носіць гэтая навучальная ўстанова. Там стаіць «Вярнандскага», а трэба «Вярнадскага». Вярнадскі — вялікі расійска-ўкраінскі прыродазнаўца і філосаф ХХ ст.

«Проклятый Обама, что же ты сделал с российским образованием!» — іранізуе каментатар Mr240581.

Вялікую ўвагу акцыі надалі расійскія СМІ.

Кампанія нагадала аналагічныя ў часы СССР і ў таталітарных краінах.

Барак Абама — прэзідэнт ЗША ад 2008 года. Ягоны тэрмін кіравання сканчаецца ў 2016. Ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за згортванне ваеннай актыўнасці ЗША на Блізкім Усходзе. Ягоны замежнапалітычны курс вылучаецца стрыманасцю ў параўнанні з палітыкай папярэднікаў і імкненнем ствараць кааліцыі і прымаць рашэнні кансэнсусам між саюзнікамі. Крытыкі абвінавачваюць яго ў мяккацеласці, якая прывяла да анексіі Расіяй кавалка Украіны, зацягванні грамадзянскай вайны ў Сірыі і захопе часткі тэрыторыі Ірака «Ісламскай дзяржавай».

Сяргей Гезгала

0
bacya3 / Адказаць
13.02.2016 / 17:05
клоуны
0
Лях / Адказаць
13.02.2016 / 17:25
Зомбi. А я добра памятаю той час, калi у расеi пляскалi у далонi ад радасьцi, што Абама перамог на прэзiдэнцкiх выбарах. А па зомбаскрынi раулi, што у расеi з Амерыкай пачынаюцца найлепшыя часы. Дык што здарылася з расеяй?
0
хібаяўусчаво / Адказаць
13.02.2016 / 17:31
Рабяты, вам Абама-та,запярэджаваець вучыцца пазнаваць веды ? ды,насц...ця на яво,еслі вам наравіцца дзеяньні вовы.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру