У Вялікабрытаніі падчас паказу фатаграфіі злачынцы ў праграме Crimewatch на тэлеканале BBC гледачы заўважылі яго незвычайнае падабенства з вядучым шоу.
Нягледзячы на відавочную невінаватасць даўняга вядучага канала Джэйсана Мухамада, карыстальнікі сацыяльных сетак з задавальненнем падхапілі жарт.
Здарэнне адбылося падчас трансляцыі папулярнага шоў Crimewatch, якое расказвае пра рэальныя злачынствы ў надзеі на дапамогу тэлегледачоў у пошуку злачынцаў, паведамляе The Telegraph. Падабенства вядучага са злачынцам заўважыла супрацоўніца паліцыі Вялікабрытаніі.
0
0
0
0
0
0