Раніцай у суботу, 13 лютага, у корпусе «А» Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта спрацавала пажарная сігналізацыя. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар сталічнага МНС Віталь Дамбоўскі.

Корпус «А» — гэта той з карпусоў Лінгвістычнага, які глядзіць на вуліцу Румянцава.

У будынку пачаў тлець ўцяпляльнік ў міжсценавай прасторы між кабінетам №304 і супольным калідорам. Калі ратавальнікі прыбылі да будынку ўніверсітэта, яны не адразу знайшлі месца ўзгарання. Усіх 530 чалавек, якія знаходзіліся ў будынку, эвакуіравалі. Ніхто не пацярпеў.

Імаверная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. Сцены аўдыторый у корпусе запаўняліся пластом ізалянту для паляпшэння гукаізаляцыі. У часы пабудовы ўніверсітэта для гэтага выкарыстоўвалі яшчэ гаручую вату, а не мінеральную, як цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?