У вырашальным, фінальным забегу, выхаванка аршанскай школы лёгкай атлетыкі паказала час 7,97 сек. і апярэдзіла славенку Марыну Томіч - 8,21 сек. Трэцяй на турніры «Gugl-Meeting» стала харватка Івана Лончарэк - 8,25 сек.
Чарговым стартам для вядучай спартсменкі зборнай Беларусі стане чэмпіянат Беларусі на прызы газеты «Спортивная панорама», які пройдзе з 19 па 21 лютага ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец».
15 лютага ў нацыянальным прэс-цэнтры ў 12.00 адбудзецца сустрэча з журналістамі, прысвечаная турніру і будучаму гадавому алімпійскаму сезону.
Аліна Талай пад кіраўніцтвам свайго трэнера аўстрыйца Філіпа Уінфрыда таксама працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету ў закрытых памяшканнях, які з 16 па 20 сакавіка прыме амерыканскі Портленд.
Чытайце таксама:
Лёгкаатлетка Аліна Талай: Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць родную мову
Аліна Талай: «Было смешна, калі сказалі: Табе будзе вельмі цяжка знайсці мужа, бо ў цябе ўсё ёсць»