Цяжка сказаць, ці многа ІП адгукнецца на гэты заклік і ці шмат іншых грамадзян гатовыя падтрымаць іх на несанкцыянаваным пратэсце ў працоўны дзень.

Прадпрымальнікі патрабуюць адмены ўказа №222. У той жа час Мікалай Статкевіч ставіць шырэйшыя патрабаванні.

«Заклікаю ўсіх, хто не жадае быць абрабаваным дзеля ўтрымання адным чалавекам улады над краінай, узяць удзел у акцыі 15 лютага», — напісаў Статкевіч у сябе ў фэйсбуку.

«Баючыся за сваю ўладу, [Лукашэнка] не праводзіць эканамічных рэформаў, каб кантраляваць людзей на месцы працы на неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемствах. Каб атрымаць падтрымку сваёй неабмежаванай улады з боку Масквы, ён прывязаў Беларусь да расейскай сыравіннай эканомікі. Цяпер, калі сусветная эканоміка і суседнія з намі краіны ЕЗ дэманструюць устойлівы рост, беларуская эканоміка разам з расейскай абрынулася следам за коштам нафты», — піша Статкевіч.

«Прыдумляюцца ўсё новыя падаткі. Растуць цэны паслуг ЖКГ. Акрамя таго, кіраўнік беларускага рэжыму наважыў пазбавіць нас права выбіраць, што нам купляць за ўласныя грошы. Замест танных і якасных тавараў ён хоча прымусіць нас купляць вырабы раскіданай ім беларускай лёгкай прамысловасці, — піша Статкевіч. — Замест скарачэння дзяржаўных выдаткаў на чыноўнікаў і самы вялікі ў свеце штат «праваахоўнікаў», продажу сваіх пышных аўто, самалётаў і палацаў у розных кутках Беларусі, Лукашэнка забірае грошы ў простых грамадзян», — піша палітык. 

Статкевіч заявіў, што возьме ўдзелу у акцыі, якую праводзяць некаторыя з лідараў ІП. «Калі вы баіцеся абараняць сваё, то хто гэта зробіць за вас?» — пытаецца ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0