Аляксандра Бэла называюць амерыканскім вынаходнікам, але насамрэч ён быў шатланцам і на момант атрымання патэнта яшчэ не меў грамадзянства ЗША.

Аляксандра Бэла называюць амерыканскім вынаходнікам, але насамрэч ён быў шатланцам і на момант атрымання патэнта яшчэ не меў грамадзянства ЗША.

На думку палаты прадстаўнікоў Кангрэсу, якая прыняла з гэтай нагоды ў 2002 годзе адмысловую рэзалюцыю, тэлефон вынайшаў не Бэл, а італьянскі імігрант Антоніа Меучы, які падаў заяўку на 5 гадоў раней за Бэла. Аднак ён не давёў сваё вынаходніцтва да практычнага выкарыстання.

Стваральнік тэлефона быў спецыялістам па фізіялогіі органаў маўлення і займаўся тэхнікай як хобі. «Ні адзін чалавек, хоць бы элементарна знаёмы з электратэхнікай, ні за што не вынайшаў бы тэлефон», — пасля казаў ён.

На момант атрымання патэнту Бэлу было 29 гадоў. Адкрыццё прынесла яму мільёны даляраў, заснаваная ім кампанія AT&T існуе дагэтуль. У дзень яго смерці 2 жніўня 1922 года ўсе тэлефоны ў ЗША, якіх да таго часу налічвалася звыш за 13 мільёнаў, былі адключаныя на хвіліну маўчання.

Бэл ніколі не звязваўся па тэлефоне з жонкай, таму што яна была глуханямая.

Аляксандр Бэл шмат займаўся дабрачыннасцю і заснаваў часопіс National Geographic.

Бэл называў свой апарат «тэлеграфам, які размаўляе». Слова «тэлефон», ад старажытнагрэцкіх «тэле» — «далёка» і «фон» — «гук», прыдумалі яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя французскія вынаходнікі розных апаратаў для перадачы гуку.

Першая ў гісторыі тэлефонная размова адбылася 10 сакавіка 1876 года па 12-метровым дроце, які быў пракладзены з майстэрні Бэла ў суседні пакой. Бэл сказаў свайму памочніку: «Містэр Уотсан, падыходзьце, я хачу вас бачыць».

Тэлефонны званок вынайшаў згаданы Томас Уотсан праз два гады.

Томас Алва Эдысан ў 1878 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у мікрафоне вугальны парашок, што ўзмацніла адчувальнасць апарату і дазволіла абанентам не крычаць. Яму ж прыпісваюць вынаходніцтва словы «hello», якое ў нас набыло форму «алё». Бэл меркаваў, што тэлефонныя суразмоўцы стануць карыстацца старадаўнім словам «ахой» — воклічам маракоў паруснага флоту. Слова «hello» распаўсюдзілася на многія іншыя мовы, а ў англійскай наогул стала ўжывацца замест «добры дзень».

Першая гарадская тэлефонная лінія даўжынёй 2 км злучыла 5 лістапада 1877 года Берлінскі тэлеграф з паштамтам.

Дыск для набору нумару быў запатэнтаваны ў 1889 г. амерыканцам Строўджэрам. Праз год у Хартфардзе, Канектыкут, усталявалі першы грамадскі таксафон.

Трансатлантычны тэлефонавы кабель стаў дзейнічаць 7 студзеня 1927 года. СССР падключыўся да яго ў 1936 годзе.

Першая аўтаматычная тэлефонная станцыя на тэрыторыі СССР была ўстаноўленая ў Крамлі ў 1921 годзе. Высокапастаўленыя карыстальнікі празвалі тэлефонныя апараты «вяртушкі». Пасля гэтага ўсе тэлефоны зрабіліся «вяртушкамі», але неафіцыйная назва замацавалася менавіта за ўрадавай спецсувяззю.

Нумар «вяртушкі» Фелікса Дзяржынскага быў 007, пра што стваральнік Джэймса Бонда Ен Флемінг не ведаў.

Ленін карыстаўся тэлефоннымі апаратамі фірмы Ericsson, а Сталін аддаваў перавагу Siemens.

Аж да 1970-х гадоў на маскоўскай АТС, якая абслугоўвала ЦК КПСС, дзейнічала трафейнае абсталяванне з рэйхсканцылярыі, у сваю чаргу, выпушчанае ў ЗША ў 1932 годзе.

Мабільны тэлефон вынайшаў супрацоўнік фірмы Motorola Марцін Купер. 3 красавіка 1973 года ён апрабаваў яго, патэлефанаваўшы прыяцелю. Першы апарат быў велічынёй з цэглу і важыў 1,15 кг.

Паводле інфармацыі на канец 2014 года, у свеце налічвалася 7,23 млрд мабільных нумароў, што перавышала колькасць жыхароў Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?