«Апошнім часам ідзе дыскусія па алкагольнай прадукцыі. Адзін з кіраўнікоў буйной гандлёвай сеткі ацэньвае павелічэнне тавараабароту да 38% пры яе рэалізацыі праз інтэрнэт. Гэта дыскусія. Галоўнае — вызначыцца, якія канчатковыя мэтавыя задачы мы ставім сабе», — заявіў міністр гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».
«Кропка ў гэтым пытанні не пастаўленая. Ідзе дыскусія», — дадаў Уладзімір Калтовіч.
Фота rw.by
Паводле яго, Міністэрства гандлю ставіць сваёй задачай арганізаваць працу па прыняцці рашэнняў прадказальна, з абмеркаваннем праектаў нарматыўна-прававых актаў, якія будуць закранаць бізнэс.
0
0
0
0
0
0