Ануфры Рамановіч,
Фота poranny.pl

Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акруговага суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.

Сярод довадаў у гэтай справе быў ліст лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, у якім сцвярджаецца што Рамановіч з’яўляецца яго паплечнікам і даўно супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Тым самым застаўся незадаволеным запыт Беларусі аб экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча, якога на радзіме абвінавачваюць у крымінальным злачынстве — нявыплаце падаткаў. Рашэннем суда Рамановіч таксама вызвалены з арышту, у якім быў больш за месяц.

Ануфрый Рамановіч быў затрыманы напачатку сакавіка ў Беластоку на падставе арыштнага ордэру з Беларусі. Перад выездам з Беларусі ён быў прадпрымальнікам і дапамагаў Фонду імя Лява Сапегі ў Віцебску. На ягоным заводзе працаваў палітвязень Павал Севярынец.

Праблемы ў прадпрымальніка пачаліся ў 2000 годзе, калі вырашыў ён балатавацца на парламенцкіх выбарах. З таго часу пачаліся ператрусы ў ягонай кватэры, а фірма пастаянна кантралявалася‑правярался.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0