Пенсіянер з Беларусі кінуў бутэльку з фарбай у Маўзалей Леніна на Краснай плошчы ў Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ. Як адзначаецца, 78-гадовы мужчына быў затрыманы.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 14.00. Мужчына кінуў паўлітровую бутэльку ў бок Маўзалея. У выніку ўваход у будынак з левага боку быў заліты зялёнай фарбай.
Мужчына не стаў тлумачыць свой учынак, патрабуючы выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля затрымання яго шпіталізавалі ў адну з псіхіятрычных бальніц Масквы.