15.02.2016 / 15:12

Ну і дзе там аўтобус? У Вілейцы мужчыну дзёрзка абакралі на прыпынку  4

У міліцыю 13 лютага давялося звярнуцца 58-гадоваму жыхару Вілейкі. Каля 8:00 на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Чырвонаармейскай у яго нехта скраў бензапілу і дрыль.

Мужчына адышоў ад прыпынку да перакрыжавання, паглядзець, ці ідзе аўтобус. А дзве сумкі пакінуў на прыпынку. Гэтым нехта і скарыстаўся: за лічаныя хвіліны ўнёс сумкі, што засталіся без нагляду, расказаў падрабязнасці старшы следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксей Ясюкевіч.

Злодзей прычыніў мужчыну шкоду на суму больш за пяць мільёнаў рублёў.

Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу.

Калі хто валодае інфармацыяй па гэтым здарэнні, просяць патэлефанаваць па нумары 102.

0
Зеніт-Чэмпіён / Адказаць
15.02.2016 / 15:37
Ну не веру, што так было. У нас у Вілейцы не крадуць. Там да таго скрыжавання -- 20 метраў. Можа ў "Шайбу" зайшоў, забягалаўку нашу слаўную, што ля Зеніта. Прапіў майно няйначай, імхо.
0
Дзед Талаш / Адказаць
15.02.2016 / 20:13
Багата зараз адмарозкаў з'яўляецца, дзякуй "трапным" амністыям і абнішчэнню народа. Сёння адны трутні пад Берасцем ў цягніку пілі піва, рагаталі, адзін быў з вельмі рускім говарам, усё гаварыў пра турму, як паедзе ў Маскву, закалоціць багата грошай, іншых з сабой перацягне. Потым яны насц...лі у тамбуры, а калі я гэта заўважыў, той, з рускім говарам, сказаў "што ты так смотришь ? Я тебя счас из поезда выкину". Ну я лезці наражон не стаў, ён пазвягаў і адстаў. Але брыдка. Міліцыянеры потым шлі, адной жанчыне, ляжачай на седзячым сядзенні, сказлі "дзраствуйте", каб падняць. Вось так яны усе - да нармальных людзей чапляюцца, а усякае быдла робіць што хоча. І думаю - а мо добра, што крызіс - ўсякая брыдота з'едзе за лепшым жыццём, а застануцца патрыёты і тыя, хто хоча працаваць ?
0
арнольд / Адказаць
15.02.2016 / 20:57
Вилейские менты еще никогда ничего не находили
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру