У Берасцейскім кінатэатры «Беларусь» адкрылася фотавыстава «Еўропа – два бакі погляду». Выстава арганізавана непасрэдна прадстаўніцтвам Еўрапейскай камісіі ў Беларусі і складаецца з 40 фотаздымкаў гарадскіх і прыродных краявідаў розных куткоў Еўропы. 20 фотаздымкаў зрабілі беларускія фатографы, яны адбіраліся на конкурснай аснове, і яшчэ 20 работ прадстаўляюць фотамайстры з іншых краін, якія былі адабраныя пад час міжнароднага конкурса, які праводзіўся ў Літве. Вось таму і два бакі: беларускі і астатняй Еўропы, але ж ў працах гэтыя бакі аб'ядналіся агульнай тэматыкай. Вуліцы і гарады з птушынага палёту, замкі і палацы, маляўнічыя краявіды і незвычайныя ракурсы знаёмых месцаў – разам адлюстроўваюць агульны вобраз Еўропы.

Таксама на працягу ўсёй выставы адбываецца галасаванне: звычайны наведвальнік можа адзначыць упадабаны фотаздымак, чым дапамагчы яго аўтару перамагчы. Такое галасаванне праводзілася ва ўсіх абласных гарадах краіны. Берасце стаў апошнім шостым горадам, дзе выстава працягнецца да 7 красавіка. Пасля чаго ўсе галасы будуць падлічаны і вызначаны пераможца.

У межах выставы можна атрымаць інфармацыйныя матэрыялы аб гісторыі ўтварэння Еўрапейскага саюза, сённяшніх працэсах у Еўропе ды асноўных накірунках узаемасувязі ЕС і Беларусі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?