15.02.2016 / 15:46

Дэпутат Гайдукевіч: «Дарма выводзілі савецкія войскі з Афганістана» 45

Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч мяркуе, што СССР дарма выводзіў войска з Афганістана. Пра гэта ён заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1».

«За час пасля Афгана ўся планета пакрылася метастазамі тэрарызма, а ў рэгіёне ідзе вайна. Гэта таму што мы тады войскі ўвялі ці таму што войскі вывелі?» — запытаўся ў яго вядучы.

«Я думаю, напэўна, дарма мы вывелі… Упершыню мы сутыкнуліся з пытаннем тэрарызма менавіта ў Афганістане. А цяпер мы бачым, што робіцца ў свеце», — выказаўся Гайдукевіч.

Перад тым ён заявіў, што ўвод войскаў не быў памылкай. «Адзінае, што не было даведзена да лагічнага канца», — перакананы ён. «У той час амерыканцы таксама хацелі ўвайсці ў Афганістан, каб назіраць за нашым… за савецкай Сібірру», — патлумачыў Гайдукевіч.

Нагадаем, за час афганскай вайны ў баявых дзеяннях прынялі ўдзел больш за 32 тысячы беларусаў. З іх 711 чалавек загінулі.

БЮ

0
genik / Адказаць
15.02.2016 / 15:49
Мдя,эти гайдукевичи...
0
Дзед Талаш / Адказаць
15.02.2016 / 15:59
Давайце яго туды разам з яго казачаствам, хай ваюе, хоць тут их меней будзе.
0
волк / Адказаць
15.02.2016 / 16:05
мы столкнулись с терроризмом начиная с боевых дружин левых радикалов в России конца XIX нач. XX, затем наиболее радикальная их часть захватила и удержала власть в России, и создала террористическое образование СССР, политика которой был классовый, политический, религиозный, экономический террор и провокации. Т.Гайдукевич немного не в курсе в силу невежества.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру