15.02.2016 / 15:46

Турцыя абвінаваціла Расію ў смерці 14 мірных жыхароў побач з турэцкай мяжой 1

У выніку расійскіх авіяўдараў па аб'ектах у сірыйскім горадзе Азаз непадалёк мяжы з Турцыяй загінулі 14 мірных жыхароў, паведамляе Euronews са спасылкай на неназванага турэцкага чыноўніка.

Па дадзеных Reuters, было нанесена пяць ракетных удараў, у тым ліку ўдары прыйшліся па школе і бальніцы.

Раней 15 лютага арганізацыя «Дактары без межаў» распавяла пра авіяўдары па бальніцы ў правінцыі Ідліб. Сем чалавек загінулі, не менш за восем супрацоўнікаў бальніцы прапалі без вестак. У арганізацыі не распавялі, хто нясе адказнасць за ўдар, аднак з неафіцыйных крыніцаў паведамлялася аб магчымай датычнасьці да гэтага расійскіх ВПС.

0
askrealp / Адказаць
15.02.2016 / 17:38
Турцыя сама два апошнiя днI бамбiла курдаŷ у СiрыI, за што заслужыла асуджэнне шмат краiн. Курдская партыя адна з адных першых хто змагаŷся супраць IД, паважаная НН, давайце не аднабока, хто тамака каго забiвае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру