З нагоды скасавання санкцый Еўрапейскага Саюза прапаную:
— перайменаваць газету «Советская Белоруссія» ў газету «Европейская Белоруссія»;
— аб'яднаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні зь Беларуска-расійскім універсітэтам у Магілёве ў Беларуска-еўрапейскі ўніверсітэт з сядзібай у Ашмянах (філіялы — Петрыкаве і Смаленску);
— зачыніць тэлеканал «Белсат» на знак гатоўнасці да паглыблення беларуска-еўрапейскага дыялогу;
— прысудзіць старшыню Еўрапейскага Саюза Дональду Туску ордэн Францішка Скарыны з урачыстым уручэннем у мемарыяльным комплексе «Лінія Сталіна».