15.02.2016 / 17:57

У Мінску на Тыдзень беларускай мовы пройдзе беларускамоўны квэст 3

Моладзь БНФ арганізоўвае Тыдзень беларускай мовы з 15 па 21 лютага. Кожны дзень ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у дыскусійных клубах, пазмагацца за перамогу ў беларускіх настольных гульнях і паўдзельнічаць у беларускамоўным квэсце.

Каб паўдзельнічаць у квэсце, трэба папярэдне зарэгістравацца па тэлефонах 017-284-50-12, 029-184-50-12, або ў сацыяльных сетках

Гэта будзе гарадское спаборніцтва. Удзельнікаў падзеляць на каманды, пасля выдадуць заданні, звязаныя з беларускай мовай і гісторыяй.

Квэст разлічаны на дзве-тры гадзіны, у залежнасці ад таго, у якім тэмпе ўдзельнікі будуць выконваць заданні. Пераможцам і ўдзельнікам уручаць прызы.

Мікіта Недаверкаў

0
Виктор / Адказаць
15.02.2016 / 18:50
Квест ????
0
Аднавясковец / Адказаць
15.02.2016 / 20:24
Квэст... Што за вычварэньне?.. Мо апытанка лепш?
0
Я-тут / Адказаць
15.02.2016 / 22:43
Что такое квест??? НН, расскажите это людям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру