15.02.2016 / 16:57

Пасажырам прапануюць ацаніць работу мінскага метро 2

Інтэрактыўныя тэрміналы для зваротнай сувязі з пасажырамі ўстанавілі на станцыях метро «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая», паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Інтэрактыўныя тэрміналы дапамогуць вывучыць грамадскую думку аб рабоце, якасці прадастаўляемых паслуг метро. Пакуль яны ўстаноўлены ў вестыбюлях дзвюх станцый, каля кас», — сказаў Андрэй Кузьмін.

Ацаніць якасць прадастаўляемых паслуг можна, адказаўшы на некалькі пытанняў. Так, пасажыры змогуць даць ацэнку санітарнаму стану станцый, рабоце кас і касіраў. Таксама ў грамадзян пацікавяцца, ці маюць яны цяжкасці ў адрасным арыентаванні ў метро, ці ведаюць, што зрабіць пры выяўленні падазроных або безгаспадарных прадметаў, ці слухаюць аб'явы па гучнай сувязі, як часта карыстаюцца паслугамі падземкі.

Тэрміналы будуць працаваць на станцыях метро «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» на працягу месяца. «Да меркавання гараджан і гасцей горада, якія паўдзельнічаюць у апытанні, абавязкова прыслухаюцца», — падкрэсліў Андрэй Кузьмін. Калі тэрміналы пакажуць сваю эфектыўнасць, такія ўстройствы могуць з'явіцца і на іншых станцыях.

0
чувак из провинции / Адказаць
15.02.2016 / 20:47
А где же вопросы Как вы относитесь к досмотру вещей в метро; Считаете ли вы, что метро нужно закрываться в 23; Считаете ли темпы строительства третьей линии приемлемыми: Нравится ли вам дизайн информационных указателей. Самое интересное не включили кароч.
0
Лявон / Адказаць
18.02.2016 / 04:43
Гэта вельмі гадка, калі цябе мацаюць,трасуць,не давяраюць... ДРЭННАЕ МЯТРО! А кантралерау шмат, толку НЯМА! Цеплае мястэчка... па блат... Дзед беларус кажа; ДЗІВА І ТОЛЬКІ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру