15.02.2016 / 17:52

Таджыкскай моладзі прапанавалі напісаць сачыненне пра Эмамалі Рахмона 2

Камітэт па справах моладзі, спорту і турызму Таджыкістана абвясціў для студэнтаў і маладых навукоўцаў конкурс сачыненняў, прысвечаных таджыкскаму лідару Рахмону.

Па выніках конкурсу, які будзе доўжыцца на працягу двух месяцаў, будуць адабраны лепшыя сачыненні — яны ўвойдуць у зборнік.

Перад удзельнікамі конкурсу пастаўлена задача маляўніча і патрыятычна распавесці пра «вялікія дзеянні і працы» кіраўніка Таджыкістана, абвешчанага ў канцы мінулага года лідарам нацыі.

63-гадовы Эмамалі Рахмон нязменна кіруе Таджыкістанам з 1992 года. Ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах чатыры раз запар.

22 мая ў Таджыкістане намячаецца правядзенне ўсенароднага рэферэндуму па змене Канстытуцыі краіны, якая дазволіла б цяперашняму прэзідэнту абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

У Таджыкістане да прэзідэнта Эмамалі Рахмона прынята звяртацца «Чанобі Олі», што ў перакладзе азначае «Ваша Экселенцыя».

Цяпер да агульнапрынятага звароту афіцыйна дадаецца тытул «пешвоі мілат», што ў перакладзе з таджыкскага азначае «правадыр (або лідар) нацыі».

Апаненты Рахмона кажуць пра культ асобы, які непазбежна насоўваецца.

0
Наперадзе планiды усёй / Адказаць
15.02.2016 / 20:23
Ну , а нашы валентынкi , чым хужэйшыя ?
0
Мордехай В. / Адказаць
15.02.2016 / 20:32
Спасибо дорогому президенту за возможность зарабатывать на стройках Москвы и Дубаи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру