Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да жыхаркі Гродна, якая вынесла на звалку арыштаваны тэлевізар, паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

«У мінулым годзе на тэлевізар, які належаў сумесна жыхарцы Гродна і яе брату, падчас правядзення следчых дзеянняў быў накладзены арышт. Такая мера неабходная, напрыклад, для пакрыцця шкоды шляхам рэалізацыі рэчы», — растлумачылі ў прэс-службе УУС. Жанчыну папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за псаванне, утойванне або адчужэнне маёмасці, на якую быў накладзены арышт. Сваяк быў асуджаны.

Аднак пра тое, што здзяйсняць з тэлевізарам маніпуляцыі забаронена, яна забылася. Паводле слоў жанчыны, тэхніку яна не схавала і не прадала, а пазбавілася ў сілу таго, што тая састарэла. Гэты факт і выявіўся падчас працэсуальных дзеянняў.

У дачыненні да парушальніцы распачатая крымінальная справа па арт. 409 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту» КК Беларусі. Пакаранне па артыкуле прадугледжвае штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?