15.02.2016 / 20:22

Еўрасаюз афіцыйна абвясціў пра скасаванне большасці санкцый супраць лукашэнкаўцаў 23

Еўрапейскі саюз не будзе працягваць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 169 беларускіх чыноўнікаў. У панядзелак Рада ЕС прыняла рашэнне скасаваць візавыя забароны і замарожванне актываў Лукашэнка, паведамляе BBC.

ЕС пакідае ў сіле эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох высокапастаўленых ў свой час сілавікоў, якія маюць дачыненне да бясследных знікненняў апазіцыянераў у 1999-2000 гадах. Імёны гэтых людзей афіцыйна не называюцца. Але неафіцыйна паведамлялася, што гэта, хутчэй за ўсё, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, піша Еўрарадыё.

Кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер адзначыў, што галоўнай прычынай зняцця санкцый стала вызваленне палітвязняў у Беларусі.

МЗС Беларусі вітае рашэнне Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза аб скасаванні большасці санкцый.

«Дадзенае рашэнне з'яўляецца важным этапам на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вываду яго на якасна іншы ўзровень», — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка.

Паводле яго слоў, такая мера адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго еўрапейскага рэгіёну ў цэлым.

Беларусь адкрытая да працягу канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-сябрамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць, паведамляецца на сайце ведамства.

Рашэнне аб зняцці часткі санкцый уступіць у сілу з моманту публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕС 16 лютага.

Паводле выніковага дакумента па Беларусі, Рада ЕС вітае «актыўны ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве», пачатак перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Бруселем і Мінскам, а таксама аднаўленне дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю, паведамляе Радыё Свабода.

Дакумент адзначае, што Рада вырашыла паскорыць рэалізацыю мер, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю ў шэрагу эканамічных і гандлёвых сфер з мэтай мадэрнізацыі Беларусі і яе эканомікі ў інтарэсах беларускага насельніцтва, з улікам далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і ў супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.

Адначасова Рада ЕС застаецца крытычнай адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рада асуджае пакаранне смерцю і «заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый у якасці першага кроку да яе адмены».

У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да аднаўлення грамадзянскіх і палітычных правоў былых палітычных зняволеных і падкрэсліваецца неабходнасць забеспячэння свабоды сходаў і аб'яднанняў і рэгістрацыі палітычных і грамадскіх арганізацый.

Брусель заклікае беларускія ўлады «дазволіць грамадзянскай супольнасці больш актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні дзяржаўнай палітыкі» і «ліквідаваць усе перашкоды для ажыццяўлення свабоднай і незалежнай працы СМІ, у тым ліку шляхам рэгістрацыі новых СМІ і акрэдытацыі журналістаў».

0
Вадим / Адказаць
15.02.2016 / 20:26
"которые могут иметь отношение" вообще-то. Презумпция невиновности - право каждого человека, даже если его подозревают в тяжком преступлении.
0
Прохожий / Адказаць
15.02.2016 / 20:32
Александ Григорьевич крут, какой лихой вираж сделал, а!
0
MrDDS777 / Адказаць
15.02.2016 / 20:33
Что и требовалось доказать: не нужно Европе ни гражданское общество в Беларуси, ни сильная экономика.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру