15.02.2016 / 20:50

Расійскі алімпійскі чэмпіён пабіўся з актывістамі руху «СтопХам» ВІДЭА а Вы на чыім баку? 14

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па спартыўнай гімнастыцы Аляксей Немаў пабіўся ў Маскве з удзельнікамі руху «СтопХам», якое выступае супраць хамства і парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Актывісты папрасілі Немава перастроіцца ў іншы шэраг, бо яго аўтамабіль перашкаджаў руху. Пасля таго, як спартсмен гэтага не зрабіў, на лабавое шкло яму наляпілі налепку «Мне пляваць на ўсіх — я паркуюся, дзе хачу».

На наступны дзень у тым жа месцы былы гімнаст зноў парушыў правілы дарожнага руху. Калі адзін з удзельнікаў руху «СтопХам» зрабіў Немаву заўвагу, спартсмен выйшаў з машыны і ўдарыў маладога чалавека. Далей у ходзе сваркі Немаў нанёс яшчэ некалькі удараў.

«Бязмежжа проста дзеецца. Ужо другі раз. Мне непрыемна. Я думаю, пісаць заяву ці не пісаць. На якой падставе хлопцы гэта робяць? З такім жа поспехам можна вокны разбіваць аўтамабілям», — сказаў Немаў РЕН ТВ.

Гісторыя Немава — з 2:20.

0
Людміла / Адказаць
15.02.2016 / 20:56
Получаем "олимпийский хам?!"
0
Нехта / Адказаць
15.02.2016 / 22:41
Дзеля гэтага ёсць ДАI
0
Лявонций / Адказаць
15.02.2016 / 23:06
Гэта Расея...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру