15.02.2016 / 21:03

Аўтарка «Нашай Нівы» Ганна Севярынец атрымала галоўную ўзнагароду конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў 1

Галоўная ўзнагарода літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» ўручана Ганне Севярынец за аповесць «Дзень святога Патрыка». Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары конкурсу выдавецтва «Рэгістр».

Гэта галоўная намінацыя конкурсу — «Выбар прафесійнага журы». Ганна атрымала магчымасць заключыць кантракт з выдавецтвам «Рэгістр» на выданне сваёй кнігі ў папяровым варыянце, а таксама рэкламную кампанію ў яе падтрымку (прэзентацыі, сустрэчы з аўтарам, прафесійны буктрэйлер).

У намінацыі «Выбар чытачоў» узнагарода дасталася Марыне Белікавай за раман «Каб нарадзіцца зноў». Пераможца атрымала кантракт на выданне кнігі ў электронным варыянце і рэкламную кампанію ў яе падтрымку. Перамога ў трэцяй намінацыі конкурсу — «Выбар рэдакцыі» — прысуджана адразу тром аўтарам: Алісе Кураж (раман «Дом падзелены»), Міхаілу Лучыцкаму (раман «Месца на рэі») і Наталлі Лось (раман «Выкананне жаданняў»). Усе тры аўтары змогуць выдаць свае творы ў электронным выглядзе.

* * *

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Ганна Севярынец. Мае хлопцы. Апавяданне 

Ганна Севярынец. Залатая цыбулінка, срэбная часначынка. Апавяданне

X

БелТА

0
Вандроўнік / Адказаць
15.02.2016 / 22:10
Сям'я Севярынцаў пачынае сьпяваць "Мы выйдзем шчыльнымі радамі..." ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру