Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка бярэ ўдзел у гарадскім этапе спаборніцтваў «Залатая шайба». Ён выступае ў складзе моладзевай каманды Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе тэлеканал СТВ.

Сюжэт пра турнір — з 23:45.

15 лютага ў Мінску стартаваў гарадскі этап спаборніцтваў «Залатая шайба». Галоўная ўмова знакамітага юнацкага турніру — удзел толькі аматарскіх моладзевых каманд.

«Адкрылі серыю фінальных матчаў зборныя Цэнтральнага і Савецкага раёнаў. У складзе першай гуляў Мікалай Лукашэнка — на яго рахунку адразу некалькі шайбаў», — гаворыцца ў тэлесюжэце.

Таксама адзначаецца, што «Залатая шайба» — самы масавы хакейны рух для дзяцей і падлеткаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0