15.02.2016 / 21:51

Чацвёра беларусаў далучыліся да галадоўкі салідарнасці з Надзеяй Саўчанка 4

Чацьвёра беларусаў, якія ўваходзяць у незарэгістраваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Свабода), ад сёньня пачалі галадоўку салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую баевікі ў Данбасе ўзялі ў палон і перадалі ў Расею.

Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Сяргей Скрабец:

«Акрамя мяне, гэта Валер Быкаў, Андрэй Астрэйка і мой малодшы брат Аляксандар. Вырашылі, што кожны зможа галадаць да канца лютага.

Праз гэтую акцыю мы хочам паказаць сваю падтрымку народу Ўкраіны, які мужна змагаецца з расейскай агрэсіяй».

«Свабоду Надзеі Саўчанцы — мы галадаем» — так называецца агульнаэўрапейская акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай, якая больш за 40 дзён галадае ў расейскай турме, чакаючы прысуду.

Ініцыявала акцыю група дэпутатаў з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

0
ales' / Адказаць
15.02.2016 / 22:08
нешта я заблытаўся колькі ў РБ сацыял-дэмакратычных партый ? колькі ў іх чальцоў ? і чым яны займаюцца ?
0
Олег / Адказаць
15.02.2016 / 23:09
грошы прапiлi?
0
вимбильдан / Адказаць
16.02.2016 / 00:32
не нужно обесценивать голодовку Савченко! это цирк.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру