15.02.2016 / 23:37

Колькі заплацяць за камуналку за студзень Ярмошына і Шчоткіна? 17

Уся краіна абмяркоўвае рост камуналкі. Ад пачатку студзеня многія тарыфы істотна выраслі, і беларусы атрымалі нашмат большыя рахункі, чым прывыклі. Да таго ж студзень быў даволі марозным, а значыцца, плата за ацяпленне атрымалася найвялікшай.

Тарыфы выраслі для ўсіх — і багатых, і бедных.

Дарагі газ у Лідзіі Ярмошынай

Днямі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына (уласніца цаглянага дома плошчай 270 м2 у Драздах), атрымала квітанцыю аб аплаце вады, каналізацыі і вывазе смецця на 119 400 рублёў.

Дадатковыя 210 тысяч яна штомесяц плаціць за ахову дома.

Найбольшыя плацяжы выстаўляюцца за спажытыя газ і электрычнасць.

Ярмошына ў апошнія месяцы надоўга выязджала на адпачынак за мяжу — у Італію і Францыю. Тым не менш, дом без ацяплення не пакінеш — у мінулым месяцы Ярмошынай налічана за газ ажно 635 тысяч.

Квартплата Шчоткінай вырасла на 59%

Марыяна Шчоткіна — міністр працы і сацыяльнай абароны.

Шчоткіна дабудоўвае сабе катэдж у «Драздах-2»…

…а пакуль жыве ў прасторнай трохпакаёўцы ў сталічным спальным раёне Кунцаўшчына.

За снежань 2015 года, калі яшчэ дзейнічалі «старыя» тарыфы, Шчоткіна мусіла заплаціць за камуналку 420 400 рублёў.

У студзені 2016 года лічба істотна вырасла — да 667 800 рублёў. Такім чынам, яе персанальны рост квартплаты склаў 59%.

Дадаткова Шчоткіна сплачвае 70 тысяч рублёў за ахову кватэры.

Калі дадаць аплату за электрычнасць і стацыянарны тэлефон, агульны памер камуналкі міністра працы і сацыльнай абароны дарасце да 900 тысяч рублёў.

Ягор Марціновіч

0
1 / Адказаць
15.02.2016 / 23:41
Танныя сенсацыі
0
Землю народу! / Адказаць
16.02.2016 / 00:06
"Тым не менш, у мінулым месяцы Ярмошынай налічана вялізная сума за газ — ажно 635 тысяч. Магчыма, старшыня Цэнтрвыбаркама не плаціла некалькі месяцаў". -------------------------------------- Прыблiзна столькi i каштуе газ на месяц у прыватнай хаце.
0
Владимир / Адказаць
16.02.2016 / 01:01
А на какие доходы Ярмошина выезжала за грубеж?С какой целью глава центризбиркома посещала Италию и Францию?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру